Вы тут

Кітайскія музеі наведалі каля 1,3 мільярда чалавек


У мінулым годзе паток наведвальнікаў музеяў па ўсім Кітаі дасягнуў 1,29 мільярда чалавек, абнавіўшы гістарычны рэкорд. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР, перадае «Сіньхуа».


Паводле даных ведамства, на працягу ўсяго 2023 года ў музеях па ўсёй краіне было праведзена больш як 40 тысяч выставак і звыш 380 тысяч адукацыйных мерапрыемстваў. Летась у Кітаі было зарэгістравана 268 новых музеяў. Такім чынам іх агульная колькасць у краіне дасягнула 6833. 

Кітайскія ўлады пашыраюць палітыку даступнага наведвання, і цяпер больш за 90 працэнтаў усіх музеяў краіны можна наведаць абсалютна бясплатна.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.