Вы тут

Гандбалісткі «БНТУ-БелАЗа» выйшлі наперад у фінале чэмпіянату Беларусі


Гандбалісткі «БНТУ-БелАЗа» выйгралі ў «Гомеля» у першым матчы за залатыя медалі жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Сёння ў Гомелі падапечныя Канстанціна Шараварава паказалі выдатную гульню і ўпэўнена перамаглі дзеючых чэмпіёнак з перавагай у дзевяць мячоў — 33:24. Другі паядынак серыі да дзвюх перамог адбудзецца 25 мая ў Мінску.

У стартавым матчы бронзавай серыі гандбалісткі «Гараднічанкі» перамаглі ў Гродне брэсцкі клуб «Вікторыя-Бярэсце» з вынікам 30:23. Другая сустрэча пройдзе 25 мая ў Брэсце.

Пераможцам мужчынскага чэмпіянату ў 16-ы раз запар стаў «Мяшкоў Брэст», які абыграў у фінале мінскі СКА. У барацьбе за бронзавыя ўзнагароды Гродзенскі «Кронан» адолеў сталічны БДУФК-СКА. На наступным тыдні ў мінскім спарткомплексе «Уручча» адбудзецца «фінал чатырох» Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд. У паўфіналах 22 мая «Мяшкоў Брэст» згуляе з «Кронанам», а СКА будзе супернічаць з БДУФК-СКА. Пераможцы гэтых паядынкаў 23 мая сустрэнуцца ў вырашальным матчы за ганаровы трафей.

Прэв’ю: “БНТУ-БелАЗ”

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».