Вы тут

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемадзеяння з Камерунам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Для камерунскага народа гэта свята — адзін з найважнейшых нацыянальных сімвалаў адзінства і патрыятызму», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемадзеяння з гэтай краінай па розных напрамках, у першую чаргу па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

«Упэўнены, што рэалізацыя ў Камеруне праектаў у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, развіцця інфраструктуры, здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў з удзелам беларускага боку магла б садзейнічаць далейшаму ўмацаванню аграрнага і прамысловага патэнцыялу дзяржавы на карысць яе грамадзян», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія добрага здароўя, шчасця і поспехаў, а жыхарам Камеруна — міру і працвітання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.