Вы тут

Мезенцаў: Да 80-годдзя вызвалення Беларусі рыхтуем прэзентацыю выдання пра беларускіх партызанаў


У Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рыхтуюць прэзентацыю новага выдання з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». Пра гэта распавёў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Кніга будзе ўключаць амаль 400 старонак. «Хочам зрабіць яе вельмі ілюстрацыйнай. Шмат фактычнага матэрыялу прадстаўляецца ўпершыню. Велізарны калектыў працаваў, дапамагалі архівісты Расіі і Беларусі, Міністэрства абароны дзвюх краін, прэс-служба Прэзідэнта Беларусі, за што асабліва дзякуем. І вядома, роля партызан Беларусі выпісваецца не толькі як ратны подзвіг, а як прыклад грамадзянскага ўчынку і выбару, калі чалавек вызначаў для сябе, што ён сыходзіць у лес змагацца за Айчыну, не ведаючы, на колькі гадоў і на які час, што з ім будзе, — расказаў Дзмітрый мезенцаў, падкрэсліўшы, што гэтыя людзі, якія сумленна ваявалі, — героі, незалежна, ці ўзнагароджаны яны медалямі».

«Бібліятэка Саюзнай дзяржавы» — новы праект, якому крыху менш за два гады. Выданне з серыі «абаронцы Айчыны» «Аперацыя Баграціён. Партызаны беларускай зямлі» раскажа пра подзвіг, мужнасць, пакуты народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. «Гэтую кнігу мы хочам прэзентаваць 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці і напярэдадні 3 ліпеня ў Мінску», — праінфармаваў Дзмітрый Мезенцаў.

Дзяржсакратар падкрэсліў, што ў Беларусі і Расіі абавязаны памятаць пра подзвіг дзядоў і прадзедаў, даносіць гістарычную праўду маладому пакаленню «без настаўлення, на роўных, не баючыся складаных пытанняў, сябе і дзяцей пытаючыся пра тое, а як бы ты сам паступіў».

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.