Вы тут

Канцэрт «Вундэркінды» пройдзе ў Белдзяржфілармоніі


У Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі 22 мая адбудзецца канцэрт «Вундэркінды» Дзяржаўнага камернага аркестра. Са сцэны прагучыць двайны канцэрт Фелікса Мендэльсона, паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на ўстанову культуры.


Незвычайнасць выканання тлумачыцца тым, што ў юнацкім складанні кампазітара (яму было ўсяго 14 гадоў) у якасці салістаў выступяць два вундэркінда, якія на некалькі гадоў малодшыя за яго. Гэта ўзыходзячыя зоркі, якія прадстаўляюць выканальніцкія школы дзвюх краін: Яраслаў Данчанка (скрыпка, Расія) і Кірыл Белацаркоўскі (фартэпіяна, Беларусь).

Акрамя канцэрту Мендэльсона прагучыць маленькая сюіта «Дзіцячыя гульні» Бізэ і струнны квартэт «Смерць і дзяўчына» Шуберта ў геніяльнай аркестроўцы Малера.

Дырыжор — заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Яўген Бушкоў.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.