Вы тут

МЗС Беларусі пра трагедыю ў Іране: З жыцця сышлі сапраўдныя сябры Беларусі


У Беларусі з вялікім болем успрынялі апошнія навіны з Ірана. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.


Фота: БелТА

«Мы з вялікім болем успрынялі апошнія навіны з Ірана. Гэта незаменная страта не толькі для іранскага грамадства. З жыцця пайшлі сапраўдныя сябры Беларусі. Шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, стойкасці і мужнасці ўсяму народу Ірана», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Раней віцэ-прэзідэнт Ірана Махсен Мансуры пацвердзіў паведамленні аб гібелі прэзідэнта Эбрахіма Раісі і яго дэлегацыі ў выніку крушэння верталёта. У ліку загінулых таксама кіраўнік МЗС Ірана Хасэйн Амір Абдалахіян.

Урад Ірана збярэцца на экстраннае пасяджэнне пасля паведамлення аб гібелі Эбрахіма Раісі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.