Вы тут

Гарнасько заваявала пяць узнагарод міжнароднага турніру ў Дубаі


У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах завяршыўся міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы UAE Gymnastika Solo Cup з удзелам беларусак, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

На спаборніцтвах выступілі больш за 700 грацый з 23 краін, якія вызначалі лепшых у розных узроставых катэгорыях. У самым прэстыжным турніры сярод сеніёрак былі прадстаўлены наймацнейшыя гімнасткі з Беларусі і Расіі, паміж якімі і разгарнулася асноўная барацьба за ўзнагароды. Лідар нашай каманды Аліна Гарнасько ўзяла медалі ў кожным з відаў праграмы: беларуска выйграла серабро ў практыкаваннях з мячом і булавамі, а таксама стала бронзавым прызёрам у кампазіцыях з абручом і стужкай. Акрамя таго, Гарнасько паказала другі вынік у мнагабор’і (137,95 бала), саступіўшы толькі Ганне Паповай з Расіі (138,6). Тройку лепшых замкнула расіянка Лала Крамарэнка (135,8).

Шостае месца ў мнагабор’і заняла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Настассі Салас, якая таксама не засталася без медаля ў фіналах асобных відаў, заваяваўшы бронзу ў практыкаванні з мячом. Дванаццатую суму балаў у агульнай табелі набрала наша Дар’я Вярэніч, следам размясцілася яе сяброўка па камандзе Дар’я Грукатава.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.