Вы тут

Каля 84,5 тыс. грамадзян ЕС заехалі ў Беларусь без віз з пачатку года


З пачатку года амаль 84,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза наведалі Беларусь без віз. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Фота: БелТА

З 1 студзеня бязвізавым рэжымам скарысталіся 84 437 іншаземцаў з Еўрасаюза, у тым ліку 39 701 грамадзянін Літвы, 20 838 грамадзян і 5849 неграмадзян Латвіі, а таксама 18 049 грамадзян Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прайшлі 885 043 іншаземцаў: 534 912 грамадзян Літвы, 205 639 грамадзян і 61 964 неграмадзяніна Латвіі, а таксама 82 528 замежнікаў з польскімі пашпартамі.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.