Вы тут

Сабаленка па-ранейшаму другая, Азаранка і Сасновіч падняліся ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі


Арына Сабаленка засталася на другім месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Пасля выхаду ў фінал турніру ў Рыме на рахунку Сабаленка 8138 ачкоў, пераможца спаборніцтваў у італьянскай сталіцы полька Іга Свёнтак апярэджвае беларуску на 3557 балаў. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая дабралася да чвэрцьфіналу рымскага турніру, перамясцілася з 24-й на 21-ю пазіцыю, Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 104-м месцы.

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) — 11 695 ачкоў.

2. Арына Сабаленка (Беларусь) — 8138.

3. Коры Гаўф (ЗША) — 7638.

4. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 5673.

5. Джэсіка Пегула (ЗША) — 4550.

6. Маркета Вандроўшава (Чэхія) — 4035.

7. Марыя Сакары (Грэцыя) — 3980.

8. Сіньвэнь Жэн (Кітай) — 3945.

9. Унс Джабір (Туніс) — 3748.

10. Алена Астапенка (Латвія) — 3318.

Трыумфатар мужчынскага турніру ў Рыме Аляксандр Звераў з Германіі падняўся на 4-ы радок рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Наперадзе па-ранейшаму серб Новак Джокавіч. Лепшы з прадстаўнікоў Беларусі Ягор Герасімаў займае 275-е месца.

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) — 9860.

2. Янік Сінер (Італія) — 8770. 

3. Карлас Алькарас (Іспанія) — 7300.

4. Аляксандр Звераў (Германія) — 6345.

5. Данііл Мядзведзеў (Расія) — 6295.

6. Андрэй Рублёў (Расія) — 4700.

7. Каспер Рууд (Нарвегія) — 4185.

8. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) — 3700.

9. Хуберт Гуркач (Польшча) — 3730.

10. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) — 3615.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.