Вы тут

Эксперт аб узаемадзеянні Лукашэнкі і Пуціна


Галоўны рэдактар часопіса «Нацыянальная абарона», расійскі журналіст і ваенны эксперт Ігар Каротчанка выказаў меркаванне аб тым, што звязка Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі працуе вельмі паспяхова, паведамляе БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

«Звязка Пуцін-Лукашэнка працуе вельмі паспяхова. Мы многія рэчы пераглядаем сёння і бачым, вядома, у асобе Беларусі надзейнага, спакойнага, не кан’юнктурнага, але абсалютна вернага таварыша, партнёра, сябра, частку, у прынцыпе, нас саміх. І, вядома ж, у гэтым плане мы вельмі рады тым змяненням, якія адбываюцца ў вас. Гэта і Усебеларускі народны сход, гэта новы статусны канстытуцыйны орган. Гэта і абнаўленне, адпаведна, ніжняй і верхняй палат беларускага парламента. Гэта і ў цэлым павышэнне суб’ектнасці і ролі Беларусі», — сказаў Ігар Каротчанка.

Ваенны эксперт звярнуўся да праведзеных дзяржаўных візітаў Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан, а Уладзіміра Пуціна ў Кітай: «Мы бачым, што ідзе актыўная работа на дыпламатычным трэку, на трэку падтрымкі і ўмацавання эканомікі, таму што эканоміка — гэта першасна. І ў цэлым магу сказаць, што добры аптымізм існуе. Ён важны, вядома ж, таму што лідары ў нас малайцы, разумеюць задачы, рэалізуюць іх, у тым ліку і асабістым прыкладам паказваюць, як і што трэба рабіць, працаваць».

«Мы, з аднаго боку, байцы інфармацыйнага фронту, з другога боку, аналітыкі, будзем таксама працаваць на тое, каб нашы краіны выходзілі на зададзеныя параметры, рубяжы. Але самае галоўнае ўсё ж такі працаваць над умацаваннем расійска-беларускага ўзаемадзеяння», — адзначыў Ігар Каротчанка.

Галоўны рэдакта часопіса «Национальная оборона» звярнуўся да інтэрв’ю, якое браў у Прэзідэнта Беларусі, і размовы пасля яго. «Памятнае інтэрв’ю і потым сустрэча, размова, дзе Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што якраз пытанні аналітычнага забеспячэння, пытанні будаўніцтва Саюзнай дзяржавы маюць ключавое значэнне, — сказаў Ігар Каротчанка. — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выказаўся вельмі дакладна, канкрэтна за тое, што да інфармацыйнага і аналітычнага, самае галоўнае, забеспячэння працэсу будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, працэсаў, звязаных з расійска-беларускай інтэграцыяй, кааперацыяй у сферы эканомікі, абароннага прамысловага комплексу павінны падключацца адпаведныя структуры. Акрамя тых, якія фармалізаваны ў рамках Саюзнай дзяржавы».

«Мы вельмі цесна падтрымліваем кантакты з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў. Гэта вядучая фабрыка думкі ў Беларусі. Хачу сказаць высокія словы ацэнкі работы беларускага пасольства. Яно працуе на трэку ўмацавання перш за ўсё рэгіянальнага супрацоўніцтва з пашырэннем прадукцыі на расійскіх рынках, у рэгіёнах. Гэта важнейшая задача. Менавіта так мы павінны абыходзіць санкцыі», — рэзюмаваў эксперт.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.