Вы тут

П’яны бяздомны абрабаваў 82-гадовую мінчанку


Вынесены прысуд 47-гадоваму раней не судзімаму грамадзяніну, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні рабавання, паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру Партызанскага раёна.


Некалькі гадоў таму мужчына прадаў сваю кватэру на пр. Партызанскім і стаў бяздомным. З тых часоў ён пражываў у пад’ездах, хостэлах, у выпадковых знаёмых.

У той дзень, будучы п’яным, бяздомны зайшоў у краму з надзеяй сустрэць прыяцеляў і выпіць з імі, аднак нікога не знайшоў. Раптам ён заўважыў бабульку, якая перасоўвалася з дапамогай хадункоў, і папрасіў у яе 5 рублёў. Пенсіянерка адмовіла, парэкамендаваўшы ўладкавацца на працу, і накіравалася дадому.

Зламыснік ўвязаўся следам. Калі 82-гадовая мінчанка ўвайшла ў парадную аднаго з жылых дамоў на вул. Алега Кашавога, нягоднік схапіў яе сумку, якая вісела на хадунках, і кінуўся бегчы. У ёй ляжалі дакументы, лекі, прадукты, грошы і абразы. Агульная сума нанесенай шкоды склала больш за 185 рублёў.

Наяўнасць фігурант патраціў на гарэлку, цыгарэты і закуску. Неўзабаве ён быў затрыманы, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Віну мужчына цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

— Абвінавачаны з 2001 года нідзе афіцыйна не працаўладкаваны, раней не судзімы, аднак неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, — пракаментавала памочнік пракурора Партызанскага раёна Алена Панамарова, якая выступала па крымінальнай справе дзяржаўным абвінаваўцам. — Суд прызнаў яго вінаватым у адкрытым выкраданні маёмасці (рабаванні) і на падставе ч.1 арт. 206 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў пакаранне ў выглядзе трох месяцаў арышту. Акрамя таго, абвінавачаны павінен прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд уступіў у законную сілу.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.