Вы тут

ДПК: Чарга легкавушак на ўезд у Польшчу вырасла ў дзевяць разоў


За выхадныя чарга перад адзіным польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»), які функцыянуе для легкавога транспарту, вырасла з 40 да 370 аўто. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


З пятніцы польскія кантрольныя службы прынялі на сваю тэрыторыю 33% легкавушак ад нормы.

Перад літоўскімі пунктамі пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») фіксуецца па 20 легкавых аўто.

Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным для вялікагрузаў на шляху ў Еўрасаюз. Уезду на сумежную тэрыторыю чакае 860 фур. Літоўскі бок за два дні прыняў на сваю тэрыторыю 43% грузавога транспарту.

Супрацоўнікі польскага пагранпераходу «Кукурыкі» («Казловічы») і латвійскага пункта пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») аформілі 66% і 50% вялікагрузаў адпаведна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.