Вы тут

Беларусі і Магаданскай вобласці трэба цалкам рэалізаваць патэнцыял супрацоўніцтва


Беларусі і Магаданскай вобласці трэба цалкам рэалізаваць патэнцыял супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка падчас сустрэчы з губернатарам Магаданскай вобласці Расіі Сяргеем Носавым, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Патэнцыял нашага супрацоўніцтва задзейнічаны не ў поўнай меры. Мы павінны гэты патэнцыял цалкам рэалізаваць», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Сярод ключавых перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння з Магаданскай вобласцю ён назваў прамкааперацыю, пастаўкі прадукцыі машынабудавання, сферы АПК, ЖКГ (у тым ліку перапрацоўка цвёрдых камунальных адходаў, водаадвядзенне, водаачыстка), праектаванне і будаўніцтва, гуманітарную сферу, турызм, адукацыю. «Думаю, падчас вашага знакавага візіту будзе падпісана доўгачаканае пагадненне аб супрацоўніцтве. Таксама ваша дэлегацыя наведае шэраг беларускіх флагманскіх прадпрыемстваў, у прадукцыі якіх зацікаўлена Магаданская вобласць», — дадаў віцэ-прэм’ер.

Сяргей Носаў у сваю чаргу адзначыў цікавасць рэгіёна да беларускай цяжкай тэхнікі для здабычы карысных выкапняў, сельскай гаспадаркі. «Беларуская тэхніка карыстаецца заслужанай павагай з боку прамыслоўцаў Расіі», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.