Вы тут

Івана Жыгон: Мы ратуем планету, калі ратуем душу чалавека


Прызначэнне людзей мастацтва заключаецца ў пошуку выхаду з крызіснай духоўнай сітуацыі. Людзі мастацтва сёння ратуюць планету Зямля, якая знаходзіцца пад пагрозай, калі ратуюць душу чалавека. Такім меркаваннем з падзялілася вядомая сербская актрыса, рэжысёр, лаўрэат спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі Івана Жыгон, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Мы, людзі мастацтва, займаемся метафарай. Пагроза насоўваецца адначасова на чалавечую душу і на планету Зямля. Мы ратуем планету, калі ратуем душу чалавека. Гэта прызначэнне кожнага акцёра, кожнага артыста, які займаецца сапраўдным мастацтвам», — сказала Івана Жыгон.

Яна заўважыла, што чалавек мастацтва закліканы казаць аб выхадзе з любой, нават крызіснай, духоўнай сітуацыі. Гэтая тэма ў тым ліку знайшла адлюстраванне ў музычна-тэатралізаванай пастаноўцы «Пакуль зямля яшчэ круціцца...».

Актрыса выказала словы падзякі кіраўніцтву Міністэрства культуры Беларусі, у прыватнасці міністру Анатолю Маркевічу. Ён, паводле яе слоў, глыбока разумее, што сучасная моладзь знаходзіцца пад пагрозай ва ўмовах цяперашняй спажывецкай цывілізацыі, і ўбачыў неабходнасць у такіх праектах, як названая музычна-тэатралізаваная пастаноўка.

«Я ў захапленні ад вашага праекта „Разам з мастацтвам“. Такі клопат пра моладзь ёсць толькі ў вас, наколькі я інфармаваная. Я вам удзячная за гонар быць адной маленькай часткай гэтага вялікага праекта», — сказала Івана Жыгон.

Праект, які яна падрыхтавала, аб’ядноўвае ў сабе тры ніткі славянскіх народаў: расійскага, беларускага і сербскага. Гэтыя народы прадстаўлены, у прыватнасці, заслужаным артыстам Расіі Аляксандрам Цурканам і заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Сяргеевым. Спецыяльны госць праграмы — Руслан Чарнецкі ў ролі Дастаеўскага. У Мінску запланавана тры паказы пастаноўкі «Пакуль зямля яшчэ круціцца...» падчас акцыі «Разам з мастацтвам». 17 мая яна прайшла на сцэне Мінскага гарадскога Палаца культуры, 18 мая — у Маладзёжным тэатры эстрады і 20 мая пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.