Вы тут

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць паскарэння ператварэння Кітая ў турыстычную дзяржаву


Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прыкладаць намаганні для ўдасканалення сучаснай сістэмы турызму і паскарэння ператварэння Кітая ў турыстычную дзяржаву, перадае «Сіньхуа».


Сі Цзіньпін, які таксама з’яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, зрабіў такую заяву, даючы важныя ўказанні па рабоце, звязанай з турыстычным сектарам.

Старшыня КНР адзначыў, што Кітай сфарміраваў найбуйнейшы ў свеце рынак унутранага турызму і стаў найбуйнейшай краінай — крыніцай міжнародных турыстаў, а таксама адным з вядучых турыстычных напрамкаў.

Турыстычны сектар Кітая ўсё больш імкліва ператвараецца ў стратэгічную апорную галіну, якая павышае народны дабрабыт, канстатаваў ён, падкрэсліўшы, што краіна паспяхова вышла на шлях развіцця турызму з адметнай спецыфікай. Пры гэтым, акцэнтаваў увагу Сі Цзіньпін, развіццё турыстычнай галіны сутыкаецца як з новымі магчымасцямі, так і з выклікамі. Старшыня КНР заклікаў прымяняць цэласны падыход у адносінах да дзяржавы і рынку, попыту і прапановы, захавання і асваення, унутранага і міжнароднага, а таксама развіцця і бяспекі.

Ён падкрэсліў важнасць развіцця турыстычнай галіны для далейшага эканамічнага росту, дэманстрацыі іміджу Кітая і пашырэння ўзаемнага навучання паміж цывілізацыямі. Усе рэгіёны і ведамствы павінны практычнымі дзеяннямі садзейнічаць высакаякаснаму развіццю турыстычнай галіны і забяспечваць яе стабільны і ўстойлівы рост, падкрэсліў кітайскі лідар.

У Пекіне адбылася Усекітайская нарада па развіцці турыстычнай галіны. На мерапрыемстве член Палітбюро ЦК КПК, загадчык Аддзела прапаганды ЦК КПК Лі Шулэй зачытаў указанні Сі Цзіньпіна і выступіў з прамовай. Заклікаўшы вывучаць і ўвасабляць у жыццё ўказанні і важныя развагі старшыні КНР аб развіцці турыстычнага сектара, Лі Шулэй запатрабаваў абараняць культурную спадчыну і экалагічныя рэсурсы, павышаць узровень прапановы і якасць паслуг, а таксама паглыбляць міжнародныя абмены і супрацоўніцтва ў сферы турызму.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.