Вы тут

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў структуры органаў дзяржаўнай бяспекі

Па яго словах, гэтыя прызначэнні будуць спрыяць умацаванню органаў дзяржбяспекі. «Усё, што адбываецца вакол нас, вы ведаеце, ведаеце не горш за мяне. На тую палітыку добрасуседства, якую мы прапанавалі нашым суседзям, палякам, літоўцам і латышам, улічваючы бязвізавую прастору, яны адказваюць адваротным чынам. Мы бачым іх спробу, акрамя інфармацыйнай вайны, навязваць нам вайну дыверсійных груп. Мы таксама жа гэта адзначаем апошнім часам і вядзём барацьбу супраць гэтага. Мы бачым, што яны рыхтуюць рознага роду ўзброеныя атрады і ледзь не палкі, як яны іх называюць, для таго, каб ажыццявіць уварванне на тэрыторыю Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Фота БелТА

Эканамічныя санкцыі ён назваў фактычна эканамічнай дыверсіяй і нават вайной супраць Беларусі. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што суседзі маюць перад Беларуссю абавязацельствы як перад краінай, якая не мае выхаду да мора. «Яны не маюць права нас блакіраваць, гэта міжнародныя дамовы. Тым не менш ведаеце, што адбываецца, — сказаў ён. — Таму нашай дзяржаве вашымі рукамі і розумам трэба своечасова выкрываць рознага роду замашкі і негатыўныя тэндэнцыі ў адносінах да нашай дзяржавы. Трэба спыняць, прытым вельмі рашуча, дзейнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі Беларусі».

Яшчэ адна вельмі важная задача, на якую Прэзідэнт зрабіў акцэнт, — пытанні недапушчэння карупцыі і крышавання ў нашай краіне з боку падкантрольных органаў. «Вы ведзяце контрразведвальнае забеспячэнне і кантрольных органаў, і праваахоўных органаў. Вы павінны прымаць адпаведныя меры і інфармаваць мяне, калі раптам узнікне жаданне ў кагосьці пашырыць сваю дзейнасць карупцыйную на тэрыторыі Беларусі», — сказаў ён. Па словах кіраўніка дзяржавы, у Беларусі не павінна быць ніякага крышавання і схаваннага мышкавання. «Крышаванне, калі яно ёсць, будзе вельмі моцна ўдараць па нашых людзях. Дзікая драбната "я табе дапамагу, ты мне чагосьці дасі, ты мне — я табе" — гэтага ў Беларусі быць не павінна», — паставіў задачу беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым нагадаў, што ведамства, займаючыся разведкай і контрразведкай, не павінна забывацца, што ёсць унутраныя праблемы, з якімі трэба весці барацьбу. «Я вельмі спадзяюся на чэкістаў, што, прынамсі, я буду своечасова інфармаваны па тых або іншых пытаннях. А дзе трэба, вы і самі прымеце адпаведныя меры», — дадаў Прэзідэнт.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.