Вы тут

Сасновіч перамагла на старце кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе БелТА.


Сёння ў першым кваліфікацыйным раўндзе беларуска выйграла ў прадстаўніцы Францыі Джэні Лім — 6:4, 6:2. У паўфінале кваліфікацыі Сасновіч згуляе з турчанкай Зейнеп Сонмез. Таксама сёння на корты «Ралан Гарос» выйдзе беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч, саперніцай якой будзе чэшка Лінда Фрухвіртава. Каб прабіцца ў асноўную сетку другога ў гэтым сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры. Без кваліфікацыі ў Парыжы згуляюць дзве прадстаўніцы Беларусі — Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Паядынкі асноўнага этапу пачнуцца 26 мая, а завершыцца турнір 9 чэрвеня. У гэтым годзе агульны прызавы фонд French Open складзе 53,5 млн еўра, што з’яўляецца рэкордам за ўсю гісторыю. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах атрымаюць па 2,4 млн еўра.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.