Вы тут

Загарадныя лагеры прымуць на адпачынак амаль 43 тыс. мінскіх школьнікаў


Загарадныя лагеры прымуць на адпачынак амаль 43 тыс. мінскіх школьнікаў, лагеры з дзённым знаходжаннем на базе школ — больш за 35 тыс. вучняў, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме старшыня камітэта па адукацыі Андрэй Стрыгельскі, перадае БелТА.


Фота БелТА

Аздараўленчая кампанія стартуе 1 чэрвеня. Яна пройдзе ў новым фармаце з улікам скарачэння працягласці змен да 15 дзён замест 18-21. Практычна ўсе загарадныя аздараўленчыя лагеры правядуць у летні перыяд па пяць змен (адзін лагер шэсць). Лагеры з дзённым знаходжаннем будуць функцыянаваць у 4-зменным рэжыме.

«Цяпер праводзяцца аб’езды і прыёмка загарадных лагераў. Істотных праблем, якія ставілі б пад пагрозу іх адкрыццё, няма. Выкананне планаў мерапрыемстваў па падрыхтоўцы складае 85 працэнтаў», — адзначыў Андрэй Стрыгельскі.

Усяго ж плануецца аздаравіць з выкарыстаннем сродкаў бюджэту на патанненне пуцёўкі 78 тыс. дзяцей — больш за 35 працэнтаў ад ліку ўсіх школьнікаў горада. «Гэта найбольш высокі паказчык па аздараўленні дзяцей у Мінску за апошнія 5 гадоў і самы высокі ў рэспубліцы. Рост аб’ёмаў аздараўлення за два апошнія гады складае 21 працэнт», — адзначыў Андрэй Стрыгельскі.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.