Вы тут

Ратавальнікі папярэджваюць: не пагашаная цыгарэта вядзе да вялікага пажару


Менавіта гэта адна з прычын, з-за якой успыхваюць пажары на балконах шматкватэрных жылых дамоў. У мінулую суботу ратавальнікі тройчы выязджалі тушыць пажары на балконах. 


У адсутнасць гаспадароў загарэўся балкон на другім паверсе пяціпавярховіка па вуліцы Школьнай у Мсціславе. Суседзі своечасова падалі сігнал трывогі і ратавальнікі паспелі лакалізаваць пажар да таго, як ён мог распаўсюдзіцца на кватэру. Па папярэдніх дадзеных, прычына — кароткае замыканне электраправодкі. А вось у двух астатніх выпадках ратавальнікі не выключаюць з прычын няшчасця неасцярожнае абыходжанне з агнём. У гэты дзень гарэлі балконы двухпакаёўкі дзевяціпавярховіка па вуліцы Маўчанскага і аднапакаёўкі пяціпавярховіка па праспекце Шміта ў Магілёве. У кватэры на Шмідта гаспадары адсутнічалі, у службу МНС звярнуліся жыхары дома, якія адчулі пах дыму. У абодвух выпадках агнём часткова пашкоджаны падлога і маёмасць на балконах.

— Каб не стаць заложнікам такога няшчасця, трэба прытрымлівацца пэўных правіл, — паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. — Ні ў якім разе нельга выкідваць недакуркі з балкона ці фортачкі: ад не пагашанай цыгарэты можа загарэцца як ваш асабісты балкон, так і балкон суседзяў або сухая трава на двары. На ноч або на час сваёй адсутнасці дома зачыняйце балконную раму. Гэта гарантыя таго, што да вас не загляне «чырвоны певень». 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».