Вы тут

Два чалавекі загінулі і дзесяць параненыя пры нападзе ў школе ў Кітаі


Прынамсі два чалавекі загінулі, яшчэ дзесяць атрымалі раненні ў выніку нападу ў пачатковай школе ў горадзе Гуйсі правінцыі Цзянсу на паўднёвым усходзе Кітая, паведамляе БелТА са спасылкай на мясцовыя ўлады.


Фота РИА Новости

Як адзначылі ў гарадскім упраўленні грамадскай бяспекі, шэсць з дзесяці пацярпелых атрымалі лёгкія раненні. Узрост ахвяр і параненых не ўдакладняецца.

Адзначаецца, што падазраванай апынулася 45-гадовая жанчына, яе затрымала паліцыя. Вядзецца расследаванне інцыдэнту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».