Вы тут

Улады Омскай вобласці пацвердзілі намер адкрыць прамы авіярэйс у Мінск


Намеснік старшыні ўрада Омскай вобласці Андрэй Шпіленка пацвердзіў намер уладаў гэтага расійскага рэгіёну адкрыць авіярэйс у Мінск. Пра гэта ён сказаў журналістам падчас адкрыцця Дзён Мінскай вобласці на ВДНГ у Маскве, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Губернатарам Омскай вобласці пастаўлена задача прапрацаваць пытанне запуску прамых авіязносін з Мінскам. У цяперашні час мы лічым эканоміку. Мы разумеем, што паслаць самалёт адзін раз на тыдзень — хутчэй за ўсё, гэта будзе нецікава для людзей: чалавек павінен прыляцець, папрацаваць і паляцець. Таму мы разглядаем (частату рэйса. — Заўвага БелТА) не менш за два разы на тыдзень», — сказаў Аляксандр Шпіленка.

«Я пацвярджаю нашы намеры запусціць самалёт, але прашу журналістаў даць нам час падлічыць эканоміку», — падкрэсліў ён.

Намеснік старшыні ўрада дадаў, што омскі і мінскі аэрапорты гатовыя стварыць самыя лаяльныя ўмовы для гэтага рэйса.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.