Вы тут

У Беларусі ўдасканаляць механізмы цэнавага рэгулявання платных медпаслуг


Урад і Камітэт дзяржкантролю зацвердзілі план мерапрыемстваў на 2024-2025 гады па ўдасканаленні механізмаў цэнавага рэгулявання ў сферы платных медыцынскіх паслуг, недапушчэнні неабгрунтаванага росту цэн на лекавыя прэпараты і медыцынскія вырабы, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.


Фота БелТА

План прадугледжвае карэкціроўку нарматыўных прававых актаў па пытаннях устанаўлення і прымянення гранічных максімальных тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі, фарміравання цэн на лекавыя сродкі і вырабы медпрызначэння.

Прадугледжваецца ўзмацненне кантролю за дзейнасцю прыватных арганізацый аховы здароўя і ўзмацненне ліцэнзійных патрабаванняў да суб’ектаў гаспадарання, якія займаюцца медыцынскай і фармацэўтычнай дзейнасцю.

Акрамя таго, будуць прыняты іншыя меры адміністрацыйнага і арганізацыйнага характару па ўдасканаленні цэнавага рэгулявання і кантролю ў гэтай сферы.

Як адзначаецца, асноўная мэта сумеснага плана мерапрыемстваў — стварэнне механізмаў і кантроль за фарміраваннем суб’ектамі гаспадарання абгрунтаваных цэн на платныя медыцынскія паслугі, лекавыя сродкі і медыцынскія вырабы, забеспячэнне іх даступнасці для насельніцтва.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.