Вы тут

У апошняй дэкадзе вясны да 28 цяпла ў нас бывае нячаста


Нябесная канцэлярыя просіць прабачэння за майскія замаразкі. Гэтымі днямі ўсталюецца амаль ліпеньская спякота, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота БелТА

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, удзень 3—8 м/с. Пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—14 градусаў, удзень — плюс 22—27 градусаў.

У сераду ўмовы надвор'я ў нашай краіне будзе вызначаць франтальны раздзел і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Захаваецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 9 да 15 цяпла, максімальная днём 21—28 градусаў.

Не майскае цяпло будзе і ў чацвер. Захаваецца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 9 да 16 цяпла, а максімальная днём — 22—28 градусаў.

У пятніцу месцамі ў паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 7 градусаў па паўночным усходзе да плюс 15 па паўднёвым захадзе, днём — ад плюс 20 да плюс 27 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у апошнія выхадныя мая жыхары краіны па-ранейшаму будуць атрымліваць асалоду ад летняга цяпла. Пры гэтым без ападкаў не абыдзецца.

У суботу месцамі па паўднёвым захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Ноччу сіноптыкі абяцаюць ад плюс 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 15 па паўднёвым захадзе, днём — ад плюс 21 да плюс 28 градусаў.

У нядзелю пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе, а днём і па поўначы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Ноччу слупкі тэрмометраў падымуцца да плюс 7—14 градусаў, днём — да 21—28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.