Вы тут

ІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» праходзіць у Мінску


Адкрыўся ён 13 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы спектаклем «А зоры тут ціхія...» — Гэты фестываль унікальны, асаблівы, непадобны да іншых, якія праходзяць у нашай краіне. У гэтым годзе ён прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — адзначыў у сваім прывітальным слове намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.


Паводле яго слоў, на сцэне Купалаўскага тэатра на працягу 11 фестывальных дзён (з 13 да 23 мая) пакажуць свае найлепшыя творы калектывы з Брэста, Віцебска, Гомеля, Слоніма, Бабруйска і, безумоўна, Мінска.

— Упэўнены, што талент удзельнікаў сённяшняга фестывалю падорыць нам бясконцыя эмоцыі. Калектывы, якія будуць паказваць свае найлепшыя творы, перададуць нам усе жахі Вялікай Айчынай вайны і пакажуць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія змаглі пераадолець выпрабаванні вайны, — падсумаваў Сяргей Саракач.

У рэпертуары фестывалю — найлепшыя з найлепшых пастановак 2023–2024 гадоў, адабраныя рэспубліканскай камісіяй па тэатральным мастацтве.

— Усе тэатры разумеюць значнасць такіх пастановак, і тыя работы, якія прадстаўлены ў рамках Рэспубліканскага фестывалю «Перамога», вельмі добра адлюстроўваюць подзвігі, якія былі ў ваенны час здзейснены, — падзяліўся дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў.

Таксама ён адзначыў, што ў параўнанні з мінулым годам пастановак стала больш. Пашырылася іх тэматыка і змястоўнае напаўненне.

— Яны раскрываюць не толькі ўчынкі мужчын, але і гераізм жанчын. Напрыклад, як у спектаклі Купалаўскага тэатра «А зоры тут ціхія...» — дадаў ён.

Прэм’ера гэтай пастаноўкі адбылася зусім нядаўна, і яе ўжо ацанілі гледачы розных пакаленняў.

— Самае галоўнае, што гэтая гісторыя кранае душу кожнага чалавека, які прыходзіць паглядзець спектакль. Кожны раз гэта шчыры дыялог з гледачамі, якія разам з артыстамі пражываюць усе эмоцыі, — падзяліўся артыст Купалаўскага тэатра Ілья Крук. — Прызнаюся: нягледзячы на тое, што гэты спектакль мы сыгралі каля 15 разоў, кожны паказ да гэтага часу патрабуе вялікага эмацыянальнага напружання ў кожнага артыста, які імкнецца перадаць усю глыбіню перажыванняў.

Варта адзначыць, што ў гісторыі Купалаўскага тэатра Вялікая Айчынная вайна займае асаблівае месца. У той час у будынку тэатра працавалі падпольшчыкі, якія арганізавалі замах на жыццё гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Артысты ж былі эвакуіраваны ў Томск, дзе ў 1944 г. і пабачыла свет тая легендарная пастаноўка «Паўлінкі», якая з’яўляецца візіткай Купалаўскага тэатра і знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.