Вы тут

На Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў увялі 29 дадатковых намінацый


З мэтай падтрымкі інавацыйнага развіцця і прыцягнення перспектыўных распрацовак для вырашэння актуальных задач арганізацый рэальнага сектара эканомікі ў рамках рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў заснаваны 29 дадатковых намінацый, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.


Сярод іх — «Абгрунтаванне і распрацоўка хадавых сістэм падвышанай грузападымальнасці для вытворчасці прычэпаў трактарных і машын прычапных сельскагаспадарчых на аснове айчынных камплектуючых вырабаў», «Стартап-адкрыццё», «Лепшы праект у сферы інавацыйнага маркетынгу», «Інавацыйны экалагічны праект» і многія іншыя. З поўным пералікам дадатковых намінацый можна азнаёміцца на сайце ДКНТ.

Пераможцы ў дадатковых намінацыях атрымаюць суправаджэнне інавацыйнага праекта экспертамі і профільнымі спецыялістамі, а таксама магчымасць далейшага супрацоўніцтва з арганізацыямі, якія іх заснавалі.

У дадатковых намінацыях могуць прымаць удзел праекты, заяўленыя ў адной з асноўных намінацый: «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы моладзевы інавацыйны праект».

Аўтары праектаў, якія жадаюць прыняць удзел у дадатковых намінацыях, праходзяць рэгістрацыю на сайце конкурса, запаўняюць заяўныя дакументы для ўдзелу ў адной з асноўных намінацый і апавяшчаюць арганізатараў пра свой намер лістом (у адвольнай форме), адпраўленым на e-mail конкурсу: rkip@belinfund.by.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс можна атрымаць у Белінфондзе па тэлефонах + 375172708429, +375295775689 або па e-mail: rkip@belinfund.by. Тэрмін прыёму заявак працягнецца да 1 жніўня 2024 года.

Прэв’ю konkurs.belinfund.by

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.