Вы тут

У Воранаўскім раёне пагранічнікі затрымалі мужчыну з беспілотнікам і апаратурай да яго


У Воранаўскім раёне лідскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, у аўтамабілі якога быў знойдзены БПЛА і адпаведная апаратура, неабходная для яго запуску. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Фота: Дзяржпагранкамітэт

У нядзелю, 19 мая, лідскія пагранічнікі за 10 км ад граніцы ў Воранаўскім раёне спынілі аўтамабіль пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі. Пры аглядзе транспартнага сродку былі выяўленыя БПЛА самалётнага тыпу з двума прыстасаваннямі для яго запуску, ноўтбук, антэна, тры акумулятарныя батарэі для беспілотніка, а таксама таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.

У дачыненні да затрыманага быў пачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму. Беспілотнік і іншыя выяўленыя ў зламысніка прадметы перададзеныя ў мытныя органы для разгляду пытання аб прыцягненні парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай арт. 15.1 КаАП. Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае канфіскацыю транспартнага сродку, на якім перамяшчаліся рэчы, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яно знаходзіцца.

Дзяржпагранкамітэт нагадвае, што з 1 красавіка ўступіў у сілу ўказ Прэзідэнта Беларусі «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» № 297 ад 25 верасня 2023 года. Дакументам забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў, роўна як і выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі без належнага дазволу. Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у пагранічнай зоне альбо паласе з’яўляюцца парушэннямі пагранічнага рэжыму і цягнуць адміністрацыйную адказнасць паводле арт.24.19 КаАП (штраф да 50 базавых адзінак).

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.