Вы тут

Узаемадзеянне ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і абмяркуюць на форуме педагогаў у Мінскім раёне


V Форум педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці «Арыенціры дзяцінства» пройдзе 22 мая ў Мінскім раёне. Пра гэта БелТА расказалі ў Галоўным упраўленні па адукацыі Мінскага аблвыканкама.


«Праграма форуму прадугледжвае абмеркаванне актуальнай для кіруючых работнікаў і спецыялістаў дашкольнай адукацыі тэмы „Узаемадзеянне ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і ў пытаннях выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту“», — распавялі ў Галоўным упраўленні.

Удзельнікаў форуму сустракае Мінскі раён, педагогі якога прэзентуюць свой досвед працы з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў у фармаце раённага фестывалю «Я пазнаю свет». У рамках форуму таксама будзе прадстаўлена Панарама вопыту работы з бацькамі ва ўмовах пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, выставачная экспазіцыя «Дзіўны Свет дзяцінства».

«Падчас пленарнага пасяджэння ўдзельнікі форуму абмяркуюць актуальныя напрамкі ў рабоце з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Тут таксама будзе прадстаўлены вопыт калег са Старадарожскага раёна па арганізацыі ўзаемадзеяння спецыялістаў установы дашкольнай адукацыі ў пытаннях планавання і арганізацыі работы з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Педагогі Клецкага раёна падзеляцца вопытам выкарыстання інфармацыйна-наглядных і інфармацыйна-камунікацыйных форм работы з бацькамі ў практыцы ўстаноў дашкольнай адукацыі. А педагогі Слуцкага раёна раскажуць аб узаемадзеянні з бацькамі ва ўмовах рэалізацыі педагагічнай ініцыятывы 2023/2024 навучальнага года-марафону грамадзянска-патрыятычных акцый "Мы ведаем! Мы памятаем! Мы ганарымся!”» – адзначылі ў Галоўным упраўленні.

Фіналам форуму стане ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў IX абласнога фестывалю-конкурсу «Дзіўны Свет дзяцінства».

Прэв’ю: Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.