Вы тут

Пракуратура ў Воранаўскім раёне праверыла дзіцячыя пляцоўкі і выявіла недахопы


Пракуратура Воранаўскага раёна правяла маніторынг тэхнічнага стану і бяспекі збудаванняў на дзіцячых гульнявых пляцоўках, размешчаных на прыдамавых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў. Пра гэта паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.


Асаблівая ўвага пры гэтым была ўдзелена выкананню службовымі асобамі патрабаванняў па ўстаноўцы, кантролі, тэхнічным абслугоўванні і эксплуатацыі пляцовак для стварэння і захавання бяспечных умоў на гульнявых аб’ектах.

Падчас маніторынгу пракуроры выявілі дзіцячае гульнявое абсталяванне ў неналежным стане. Так, на арэлях-балансірах і каруселях часта не мелася ручак для ўтрымлівання, у некаторых былі пашкоджаныя альбо зусім адсутнічалі сядзенні. У пясочніцы не быў завезены свежы пясок, а частка іх парасла травой. У шэрагу выпадкаў лаўкі і столікі патрабавалі рамонту і афарбоўкі, а тэрыторыя — пакосу і ўборкі смецця. Металічныя і бетонныя падмуркі гульнявых элементаў і турнікаў не былі пакрытыя зямлёй, што магло прывесці да траўміравання дзяцей.

Напрыклад, у аграгарадку Пагародна на дзіцячай пляцоўцы арэлі былі знятыя, а арэлі-балансіры зламаныя. На іншых арэлях было пашкоджана сядзенне, не было ручкі для трымання. Трэція арэлі апынуліся непрыдатнымі для эксплуатацыі з-за паломкі і гніення элементаў канструкцыі.

Напярэдадні летніх канікул гэтыя пытанні павінны быць прыярытэтнымі і знаходзіцца на пастаянным кантролі ў адказных службовых асоб, падкрэслілі ў пракуратуры.

Па выніках наглядных мерапрыемстваў пракурор Воранаўскага раёна ўнёс у адрас Воранаўскага РУП ЖКГ, КСУП «Эксперыментальная база «Пагародна» прадстаўленні, а ў адрас Воранаўскай сярэдняй школы і Воранаўскага дзяржаўнага каледжа прадпісанні, у якіх запатрабаваў ліквідаваць выяўленыя парушэнні. Выкананне актаў нагляду ўзята на кантроль.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».