Вы тут

МЗС Казахстана: ШАС здабыла статус аўтарытэтнай пляцоўкі шматпрофільнага ўзаемадзеяння


Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва за гады свайго існавання здабыла статус аўтарытэтнай пляцоўкі шматпланавага супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер — міністра-кіраўнік МЗС Казахстана Мурат Нуртлеў на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ШАС, якое сёння праходзіць у Астане, паведамляе ТАСС.


«За амаль чвэрць стагоддзя свайго развіцця ШАС здабыла статус аўтарытэтнай і эфектыўнай пляцоўкі шматпрофільнага ўзаемадзеяння. Фундаментальныя прынцыпы Шанхайскага духу-добрасуседства, сяброўства і ўзаемная падтрымка — сталі візітнай карткай нашай арганізацыі», — сказаў ён.

Нуртлеў звярнуў увагу, што ўпершыню ў рабоце савета прымаюць удзел міністры замежных спраў Беларусі і Пакістана.

На пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ШАС кіраўнікі дэлегацый абмяркуюць падрыхтоўку да саміту Арганізацыі (3-4 ліпеня), актуальныя міжнародныя і рэгіянальныя тэмы, перспектывы далейшага развіцця аб’яднання і яго адаптацыі да фарміравання новага светапарадку. Таксама міністры разгледзяць кандыдатуры новага Генеральнага сакратара ШАС і дырэктара выканкама рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС. Удзельнікі падрыхтуюць на зацвярджэнне кіраўнікоў дзяржаў пакет розных дакументаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.