Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прывёў да прысягі суддзю Канстутыцыйнага Суда


Старшыня Усебеларускага народнага сходу, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 мая прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага Суда Беларусі Святлану Любецкую. На цырымоніі таксама прысутнічалі старшыні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў.


Святлана Любецкая была назначана на гэту пасаду Указам Прэзідэнта Беларусі ад 23 красавіка 2024 года. Ва ўрачыстай абстаноўцы яна агучыла тэкст прысягі, узяўшы на сябе абавязацельствы сумленна і непрадузята абараняць канстытуцыйны лад і вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў Святлане Любецкай пасведчанне суддзі Канстытуцыйнага Суда, падарункавы экзэмпляр Канстытуцыі Беларусі, букет кветак і пажадаў поспехаў у рабоце на пасадзе суддзі Канстытуцыйнага Суда.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў найбліжэйшы час плануе сустрэцца з усімі членамі Канстытуцыйнага Суда, каб абмеркаваць далейшую работу ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй. «Там абавязкі, правы і паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда пашыраны — тое, да чаго Канстытуцыйны Суд імкнуўся», — растлумачыў Прэзідэнт.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.