Вы тут

У Мінскай вобласці знята 16% траў першага ўкосу


У Мінскай вобласці знята 16% траў першага ўкосу. Пра гэта БелТА паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.


«Па стане на 21 мая ў сельгасарганізацыях Мінскай вобласці ўбрана 45,9 тыс.га траў першага ўкосу, што складае 16% ад запланаванай плошчы ў 278,6 тыс. га», — распавялі ў Камітэце.

Гаспадаркамі вобласці закладзена 213,5 тыс.т сенажу (плюс 200 тыс. т да аналагічнага перыяду 2023 года).

«У Клецкім раёне знята 43% траў першага ўкосу, 41% — у Слуцкім, 40% — у Нясвіжскім», — адзначылі адказныя.

Акрамя нарыхтоўкі кармоў у Мінскай вобласці сеюць пазнейшыя яравыя культуры-грэчку і проса. Ва ўсіх відах сельгасработ задзейнічана больш за 5 тыс.адзінак тэхнікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».