Вы тут

Закон аб пітным водазабеспячэнні будзе скарэктаваны


Закон «Аб пітным водазабеспячэнні» будзе скарэктаваны, паведаміў журналістам міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, перадае БелТА.


Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве сёння праводзіць пашыранае пасяджэнне на тэму «Актуальныя пытанні функцыянавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

«Мы з мінулым скліканнем вельмі добра папрацавалі па карэкціроўцы Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь у частцы, якая тычыцца сістэматызацыі падыходаў да таварыстваў уласнікаў. Была складаная задача, мы яе вырашылі, адкарэктавалі Жыллёвы кодэкс. Калі казаць пра будучыню, пра перспектывы, то ў гэтым годзе мы плануем карэктаваць закон „аб пітным водазабеспячэнні“. Жыццё не стаіць на месцы і ён патрабуе карэкціроўкі», — распавёў Генадзь Трубіла.

Паводле яго, пэўныя моманты неабходна абмеркаваць з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. «Думаю, гэтая наша першая сустрэча з новым складам дэпутатаў — гэта той базіс, які будзе закладзены ў далейшым для працы над нарматыўнымі прававымі актамі, якія будуць у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі», — дапоўніў міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.