Вы тут

Пенсіянерка з Ваўкавыска стала ахвярай замежнага лекара-махляра


Колькі часу таму 78-ці гадовая жанчына пачала адчуваць пагаршэнне стану здароўя. Яна вырашыла, што тут не абышлося без уплыву тагасветных сілаў. Каб зняць з сябе сурок і псуту, стала шукаць у інтэрнэце такога «лекара». І ён, вядома, знайшоўся. 


На адной з інтэрнэт-пляцовак ёй трапіла аб’ява якраз на тэму зняцця псуты. Жанчына напісала ўладальніку пляцоўкі сваю просьбу. Пазней пенсіянерцы патэлефанаваў на вайбер невядомы мужчына, які пацвердзіў, што сапраўды, на яе навялі псуту, і гэту праблему трэбы вырашаць. Зразумела, што невядомы «лекар» прапанаваў свае паслугі. 

Ён парэкамендаваў прайсці некалькі сеансаў, каб пазбавіцца ад праблем са здароўем. Усе сеансы былі платныя. Усяго за так званае лячэнне жыхарка Ваўкавыска перавяла лекару-махляру амаль 5 000 рублёў. 

Неглядзечы на сеансы «аздараўлення» жанчына не адчула паляпшэння свайго стану. Да таго ж і уладальнік сайта перстаў выходзіць на сувязь. Калі пенсіянерка зразумела падман, звярнулася ў Ваўкавыскі РАУС. Было ўстаноўлена, што званок ішоў з замежнай краіны. Па данаму факту Ваўкавыскім аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па артыкулу «Махлярства». Таксама пры правядзенні аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў была ўстаноўлена яшчэ адна падманутая жанчына, якой таксама тэлефанавалі з таго самага нумара. 

Маргарыта УШКЕВІЧ 

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.