Вы тут

Генеральны сакратар ШАС заявіў, што арганізацыя працягне пашырацца і нарошчваць міжнародныя сувязі


Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва працягне пашырацца за кошт новых партнёраў і нарошчваць міжнародныя сувязі. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ШАС Чжан Мін на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў ШАС у Астане, паведамляе ТАСС.


Фота Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

«У адпаведнасці з сучаснай тэндэнцыяй ШАС працягне пашыраць кола партнёраў і актыўна нарошчваць міжнародныя сувязі, а таксама павышаць свой аўтарытэт і ўплыў», — указаў генеральны сакратар.

Чжан Мін таксама адзначыў, што ў мінулым годзе на саміце ў Нью-Дэлі да ШАС афіцыйна далучыўся Іран. «Хацеў бы павітаць і павіншаваць Іран з яго ўдзелам у сённяшнім пасяджэнні ўпершыню ў якасці паўнапраўнай дзяржавы — члена арганізацыі», — сказаў генеральны сакратар.

У ліпені на саміце ў Астане дзяржавай-членам ШАС стане Рэспубліка Беларусь. За мінулы год таксама дзве дзяржавы, Алжыр і Лаос, падалі заяўкі на атрыманне статусу партнёра ШАС па дыялогу, адзначыў генеральны сакратар.

Раней Чжан Мін паведаміў, што 21 мая ўдзельнікі Савета кіраўнікоў МЗС краін ШАС зацвердзілі на сустрэчы ў Астане больш за 20 дакументаў, якія датычацца шматбаковага супрацоўніцтва ў палітыка-дыпламатычнай, гандлёвай і культурна-гуманітарнай сферах.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.