Вы тут

Пахаванне прэзідэнта Ірана Раісі пройдзе 23 мая


Пахаванне прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі пройдзе 23 мая ў яго родным горадзе Мешхедзе на паўночным усходзе краіны. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт рэспублікі Мохсен Мансуры, паведамляе ТАСС.


Фота AP

«Цырымонія пахавання аяталы Раісі адбудзецца ў чацвер вечарам у маўзалеі імама Рэзы», — паведаміў віцэ-прэзідэнт у эфіры аднаго з мясцовых тэлеканалаў. Адзначаецца, што маўзалей імама Рэзы размяшчаецца ў родным горадзе Раісі Мешхедзе, які з’яўляецца цэнтрам паломніцтва.

Мохсен Мансуры таксама дадаў, што цырымонія развітання з загінулым прэзідэнтам Ірана пройдзе спачатку ў Тэбрызе, потым яго цела накіруюць у Кум, Тэгеран, Бірджэнд, а ўжо пасля ў Мешхед.

19 мая ў іранскай правінцыі Усходні Азербайджан пацярпеў крушэнне верталёт з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі. Разам з кіраўніком Ісламскай Рэспублікі ляцелі міністр замежных спраў Хасейн Амір Абдалахіян, губернатар правінцыі Усходні Азербайджан Малек Рахмаці, пятнічны імам горада Тэбрыз Махамад Алі Але Хашам і начальнік прэзідэнцкай аховы. Устаноўлена, што ўсе пасажыры і экіпаж верталёта загінулі. Выконваючым абавязкі прэзідэнта Ірана стаў першы віцэ-прэзідэнт Махамад Мохбер. Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары ў краіне прызначаныя на 28 чэрвеня.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік будзе прысутнічаць у Іране на афіцыйнай жалобнай цырымоніі. 

«У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы Беларусь на афіцыйнай жалобнай цырымоніі ў памяць загінулых прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі, міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Хасейна Аміра Абдалахіяна і асоб, якія суправаджалі іх, прадставіць міністр замежных спраў Сяргей Алейнік», — паведамілі ў МЗС.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.