Вы тут

У Кітаі стварылі радыёлакацыйную сетку для прагназавання касмічнага надвор’я


У паўночных рэгіёнах Кітая створана высокачастотная радыёлакацыйная сетка для прагназавання касмічнага надвор’я, перадае «Сіньхуа»


Першыя вынікі назірання апублікаваны на міжнародным семінары SuperDARN (Super Dual Auroral Radar Network, Сетка супердвайных аўраральных радараў) , які праходзіць у Пекіне. Адпаведная радыёлакацыйная сетка складаецца з шасці высокачастотных радараў кагерэнтнага рассейвання, размешчаных у правінцыі Цзылінь, аўтаномным раёне Унутраная Манголія і Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Яна поўнасцю была пабудавана ў кастрычніку мінулага года пад кіраўніцтвам Нацыянальнага цэнтра касмічнай навукі пры Акадэміі навук Кітая (НЦКН АНК).

Гэта сетка ўяўляе сабой састаўную частку другога этапа дзяржаўнага праекта сеткі комплекснага назірання за касмічным надвор’ем наземнага базіравання, вядомай пад назвай «Мерыдыян».

Завяршэнне будаўніцтва радыёлакацыйнай сеткі азначае здзяйсненне новых прарываў у тэхналогіях высокачастотных радараў кагерэнтнага рассейвання і навуковых даследаваннях, што дазволіць у далейшым паглыбіць міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай галіне, паведамілі ў НЦКН АНК.

Пры дапамозе гэтай сеткі можна ажыццяўляць бесперапыннае назіранне іёнасферы ў сярэдніх і высокіх шыротах азіяцкага сектара. Зона іёнасферы, даступная для назірання, з поўдня на поўнач распасціраецца на 4000 кіламетраў, а з усходу на захад — на 12 тыс. км.

Як вядома, іёнасфера — частка атмасферы Зямлі з высокай канцэнтрацыяй зараджаных часціц, дзе лятаюць касмічныя станцыі і яшчэ многія іншыя касмічныя апараты. Іёнасферныя неаднароднасці, па словах навукоўцаў, могуць парушаць перадачу радыёсігналаў паміж імі з Зямлёй.

Чакаецца, што кітайская радыёлакацыйная сетка далучыцца да праекту SuperDARN, які ўяўляе сабой глабальную сетку радараў, занятых маніторынгам умоў у калязямной касмічнай прасторы, і тым самым забяспечыць абмен дадзенымі ў рэжыме рэальнага часу з базамі дадзеных у Вялікабрытаніі і Канадзе. SuperDARN таксама з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй, у склад якой уваходзяць установы з шэрагу краін, у тым ліку Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Японіі, Кітая, Францыі, Італіі, Нарвегіі, Аўстраліі і ПАР.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.