Вы тут

У Кітаі пабачыла свет кніга «Выбраныя творы Алеся Бадака»


Некалькі дзесяткаў вершаў, а таксама і апавяданняў і аповесцяў вядомага сучаснага літаратара Беларусі выдадзены ў перакладзе знакамітага кітайскага перакладчыка Хань Сяое. Гэта ўжо не першая сустрэча чытачоў Паднябеснай з творчасцю Алеся Бадака на сваёй роднай мове. Напрыканцы 2022 года ў Кітаі быў выдадзены зборнік твораў дзевяці сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў. У кнізе была прадстаўлена і проза Алеся Бадака. 


 

З просьбай пракаменціраваць падзею мы звязаліся з перакладчыкам Хань Сяое, які працуе ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў. І вось што нам распавёў добры сябра беларускай літаратуры: 

 Я ўважліва сачу за развіццём сучаснай беларускай літаратуры. Яшчэ раней я пераклаў кнігу Андрэя Федарэнкі «Шчарбаты талер». Ведаю, што і Андрэй Федарэнка і Алесь Бадак — найболей цікавыя сучасныя пісьменнікі Беларусі. Іх кнігі карыстаюцца шырокім попытам. Мне цікава было даведацца, што іх творы шырока перакладаюць на рускую і іншыя мовы народаў свету. Асаблівую папулярнасць мае аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца». Зараз і нашы падлеткі маюць магчымасць пазнаёміцца з гэтым творам. Спадзяюся, што цяпер кітайская літаратурна-мастацкая крытыка звернецца да разгляду і гэтай аповесці, і іншых твораў Алеся Бадака. Дзякуючы беларускім сябрам да мяне трапляюць кнігі многіх літаратараў з Беларусі. Вось зараз знаёмлюся з некалькімі зборнікамі серыі «Сучасная беларуская літаратура», якую па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі выпускае мінскае выдавецтва «Аверсэв». Вылучыў для сябе апавяданні Алены Паповай, Сяргея Трахімёнка, Валянціны Драбышэўскай, Веры Зелянко. Магчыма, перакладу і іх на кітайскую мову. 

Апошнім часам няблага складваюцца беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі. У галіне перакладу твораў беларускіх пісьменнікаў на кітайскую мову, акрамя Хань Сяое, працуюць прафесар Гу Юй, доктар філалагічных навук Чжан Хуэйцінь, кандыдат філалагічных навук Цзі Хэхэ (дарэчы, ён некаторы час жыў у Гомелі, абараніў дысертацыю па літаратуразнаўству ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны). 

Матвей ПАШКОЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.