Вы тут

Чырвоны ўзровень трывогі з-за спякоты аб’яўлены на поўначы Індыі


На поўначы Індыі на пяць дзён аб’яўлены чырвоны ўзровень трывогі з-за моцнай спякоты. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на індыйскі метэаралагічны дэпартамент.


Фота БелТА

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на гэтым тыдні ў сталічнай акрузе Дэлі, а таксама ў многіх раёнах штатаў Пенджаб, Раджастан, Хар’яна, Чандыгарх, Утар-Прадэш тэмпература дасягне 47 градусаў. У сталіцы краіны Нью-Дэлі сярэдняя тэмпература ў пачатку тыдня складала ад 42 да 44 градусаў, ноччу слупок тэрмометра знаходзіцца ў раёне 30-31 градуса.

Спецыялісты заклікаюць жыхароў не выходзіць на вуліцу, асабліва днём, калі спякота дасягае свайго піку.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.