Вы тут

Сасновіч правядзе другі матч кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч правядзе другі матч кваліфікацыйнага этапу адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе БелТА.


Сёння саперніцай беларускі, якая займае 104-е месца ў сусветным рэйтынгу, будзе турэцкая тэнісістка Зейнеп Сонмез, у якой 157-я пазіцыя. Пераможца іх сустрэчы згуляе ў вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку з пераможцай харвацкага дэрбі Яна Фет (126-ы нумар рэйтынгу WTA) — Леа Бошкавіч (210). У першым раўндзе кваліфікацыі Аляксандра Сасновіч упэўнена абыграла прадстаўніцу Францыі Джэні Лім — 6:4, 6:2.

Яшчэ дзве беларускі пацярпелі паражэнні на старце кваліфікацыі: Ірына Шымановіч (203) прайграла чэшцы Ліндзе Фрухвіртавай (146) — 4:6, 2:6, Алёна Фалей (175) уступіла румынцы Мірыям Булгару (204) — 4:6, 7:5, 6:7 (3:10). 

Без удзелу ў кваліфікацыі другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» згуляюць дзве прадстаўніцы Беларусі — Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Паядынкі асноўнага этапу спаборніцтваў на парыжскіх кортах «Ралан Гарос» пачнуцца 26 мая, а завершыцца турнір 9 чэрвеня. У гэтым годзе агульны прызавы фонд French Open складзе 53,5 млн еўра, што з’яўляецца рэкордам за ўсю гісторыю. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па 2,4 млн еўра.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.