Вы тут

З рэестра перапрацоўшчыкаў мясной прадукцыі выключана за грубыя парушэнні 41 арганізацыя


Па патрабаванні КДК з рэестра перапрацоўшчыкаў мясной прадукцыі выключана 41 прыватная арганізацыя, паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота БелТА

У 2023 годзе КДК працягнуў працу па навядзенні парадку на мяса-малочным рынку. Асаблівая ўвага надавалася спыненню супрацьпраўнай дзейнасці псеўдамясакамбінатаў, якія не забяспечваюць поўны цыкл перапрацоўкі мясной сыравіны. У дзейнасці многіх такіх прадпрыемстваў устаноўлены грубыя парушэнні пры вытворчасці прадукцыі.

«Па патрабаванні КДК з рэестра перапрацоўшчыкаў выключана 41 арганізацыя. Дзейнасць яшчэ 12 вытворчых аб’ектаў прыпынена да поўнага ўстаранення парушэнняў», — сказаў старшыня Камітэта дзяржкантролю.

Васіль Герасімаў адзначыў станоўчы эфект ад прынятых у 2022 годзе па ініцыятыве КДК заканадаўчых ініцыятыў. Гэтыя меры, а таксама ўстараненне пасрэдніцкіх схем дазволілі дзяржаўным мясакамбінатам нарасціць у 2023 годзе аб’ёмы вытворчасці асноўнай наменклатуры прадукцыі, у тым ліку з высокай дабаўленай вартасцю.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.