Вы тут

У Беларусі ў мінулым годзе выяўлена 118 карупцыйных злачынстваў у эканамічнай сферы


У 2023 годзе Камітэтам дзяржкантролю выяўлена 118 карупцыйных злачынстваў у эканамічнай сферы, паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота БелТА

Васіль Герасімаў праінфармаваў дэпутатаў, што ў мэтах спынення карупцыйных дзеянняў на працягу 2023 года аператыўна вывучалася дзейнасць больш як 200 важнейшых для эканомікі краіны прадпрыемстваў.

«Меры, якія прымаюцца, далі магчымасць своечасова і эфектыўна рэагаваць на факты карупцыі і парушэнні ўстаноўленага парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, — адзначыў старшыня КДК. — Выкрыты маштабныя карупцыйныя схемы ў прамысловасці, вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, нарыхтоўцы другаснай сыравіны, ахове здароўя і іншых сферах».

Усяго ў 2023 годзе выяўлена 118 карупцыйных злачынстваў у эканамічнай сферы, па фактах неабгрунтаванага пасрэдніцтва — 106, падкрэсліў Васіль Герасімаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».