Вы тут

Сітуацыя на спажыўрынку пад жорсткім кантролем КДК


Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў расказаў аб кантролі на спажывецкім рынку на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота БелТА

У мінулым годзе Камітэтам дзяржкантролю праверана больш за 1100 гандлёвых аб’ектаў. Парушэнні правілаў гандлю, санітарных норм і правілаў устаноўлены ў кожным другім, цэнаўтварэнні — у кожным восьмым магазіне. Каля 300 гандлёвых аб’ектаў рэалізоўвалі тавары, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства па маркіроўцы і бяспецы.

Правапарушальнікам накіравана 558 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў і недахопаў. За грубыя парушэнні прыпынялася дзейнасць 53 гандлёвых аб’ектаў.

«Зробленая работа, у тым ліку рэалізацыя мерапрыемстваў ужо абазначанай мною Праграмы дзеянняў урада і Камітэта па стабілізацыі цэн дала магчымасць у 2023 годзе запаволіць працэсы інфляцыі, не дапусціць дэфіцыту тавараў у гандлёвай сетцы. Прадоўжым і ў бягучым годзе», — дадаў Васіль Герасімаў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.