Вы тут

Карцоў прызнаны лепшым іграком і аўтарам лепшага гола 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе


Нападаючы брэсцкага «Дынама» Ягор Карцоў прызнаны лепшым іграком 9-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У гасцявым пераможным паядынку з футбалістамі «Слуцка» 24-гадовы расійскі форвард забіў два цудоўныя мячы, што дапамагло яго камандзе выйграць з буйным лікам — 4:1. Акрамя таго, першы гол Ягора Карцова, забіты ў падзенні праз сябе, названы самым прыгожым у мінулым туры. Пасля гэтай перамогі брэсцкае «Дынама» набрала 19 ачкоў і разам з мінскімі дынамаўцамі прадаўжае пагоню за гродзенскім «Нёманам», які набраў 21 ачко, і жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам», у якога 20 заліковых балаў.

Праграма 10-га тура адкрылася ўчора матчамі з удзелам фіналістаў розыгрышу Кубка Беларусі: футбалісты «Іслачы» перамаглі ў Маладзечне ФК «Мінск» — 2:0, а «Нёман» нечакана ўступіў на выездзе футбалістам «Слуцка» — 0:2.

Расклад астатніх сустрэч:

24 мая
«Віцебск» — «Нафтан» (Наваполацк), «Дынама» (Брэст) — «Тарпеда-БелАЗ»;

26 мая
«Арсенал» (Дзяржынск) — БАТЭ (Барысаў), «Шахцёр» (Салігорск) — «Смаргонь», «Славія» (Мазыр) — «Дынама» (Мінск);

27 мая
«Днепр» (Магілёў) — "Гомель".

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».