Вы тут

Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Расіі па ралі-рэйдах Баха «Арчэда»


 З 16 па 19 мая ў Валгаградскай вобласці прайшоў другі этап чэмпіянату Расіі па ралі-рэйдах Баха «Арчэда», дзе за перамогу спаборнічалі два экіпажы беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта», паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінскага аўтамабільнага завода.


Фота БелТА

Першая барацьба пачалася ў час пралога. Экіпаж Сяргея Вязовіча, Паўла Гараніна і Канстанціна Дубовіка прыйшоў на фініш другім, экіпаж Віталя Мурылёва, Аляксандра Шведа і Андрэя Копціка фінішаваў на пятай пазіцыі. На гонцы былі прадстаўлены не толькі новыя спартсмены, але і новы спартыўны грузавік беларускай каманды.

Другі дзень прынёс удзельнікам грубыя рэльефы і бездарожжа, каб праверыць не толькі тэхніку, але і спартсменаў на трываласць. Без праблем не абышлося ў экіпажа Сяргея Вязовіча: не ў парадку былі задні прывод і раздатачная каробка. «На сэрвісе нам удалося ліквідаваць усе непаладкі», — пракаменціраваў ён на фінішы этапу. Таксама Сяргей Вязовіч расказаў, што каманда прадаўжае вучыць новы спарткар хутка ездзіць.

У другога экіпажа этап таксама не прайшоў гладка: спачатку па неасцярожнасці адбыўся ўдар бамперам аб дзюну, затым было пашкоджанне рулявога механізма. Як вынік, шанцы на высокую пазіцыю былі страчаны.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, экіпажу Сяргея Вязовіча, Паўла Гараніна і Канстанціна Дубовіка ўдалося трапіць у тройку лідараў — яны сталі бронзавымі прызёрамі другога этапу чэмпіянату Расіі па ралі-рэйдах Баха «Арчэда».

«У нас вельмі няпроста пачаўся год: наколькі нам шанцавала ў мінулым годзе, настолькі сур’ёзныя перашкоды нам даводзіцца пераадольваць у бягучым. І гэты рэзультат, які цяпер ёсць», — падкрэсліў на цырымоніі ўзнагароджвання начальнік спартыўнай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч.

Пасля завяршэння Бахі «Арчэда» каманда адправілася на трэніроўку, каб паспець пратэсціраваць не толькі тэхніку, але і новых членаў экіпажаў да «Шаўковага шляху-2024». Гонка пройдзе ў ліпені.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».