Вы тут

Беларуская міліцыя ўзмоцніць прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх


Беларуская міліцыя ўзмоцніць прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх у час канікулаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС Беларусі.


Фота БелТА

У краіне пачала дзейнічаць міжведамасная праграма «Клопат», якая працягнецца да канца верасня. Яе галоўная мэта — прафілактыка правапарушэнняў з удзелам непаўналетніх, а таксама забеспячэнне іх бяспекі на канікулах.

«Супрацоўнікамі інспекцый па справах непаўналетніх запланаваны мерапрыемствы ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, ваенна-патрыятычных клубах МУС, экскурсіі па памятных мясцінах Беларусі», — адзначылі ў ведамстве.

Таксама дзецям растлумачаць правілы дарожнага руху, бяспечных паводзін у побыце, на вадзе, аб’ектах чыгуначнага транспарту, недапушчальнасці гульняў на кар’ерах, у закінутых і недабудаваных будынках. Акрамя таго, увага надаецца дыскатэкам, культурна-забаўляльным установам і іншым месцам масавага знаходжання моладзі. У першую чаргу намаганні накіраваны на папярэджанне ўжывання псіхаактыўных рэчываў.

«Амаль усе выпадкі траўміравання і гібелі дзяцей адбываюцца з-за неасцярожных паводзін і бестурботнасці дарослых, якія належным чынам не кантралююць дзіця. Таксама нагадваем, што знаходзіцца на вуліцы ў начны час непаўналетнім да 16 гадоў можна толькі ў суправаджэнні дарослых», — рэзюмавалі ў прэс-службе МУС.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».