Вы тут

У Белгідрамеце расказалі пра імпартазамяшчэнне абсталявання ў Саюзнай дзяржаве


 Аб тым, якая работа вядзецца гідраметэаралагічнымі службамі Беларусі і Расіі ў сферы імпартазамяшчэння, расказала журналістам перад 77-м пасяджэннем сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя першы намеснік начальніка Белгідрамета Святлана Кузьміч, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Ва ўмовах, што склаліся пасля 2020 года, мы з расійскімі калегамі, нават не дамаўляючыся, пачалі працаваць у сферы імпартазамяшчэння не проста абсталявання, а праграмна-апаратных комплексаў. У мінулым годзе мы памянялі метэаралагічны радыёлакатар, які ўстаноўлены ў аэрапорце Мінска. І ў нас цяпер сетка метэаралагічных лакатараў прадстаўлена пяццю лакатарамі, якія ўстаноўлены ва ўсіх абласных аэрапортах, акрамя Магілёва», — адзначыла Святлана Кузьміч, растлумачыўшы, што ў Магілёве няма такой неабходнасці, таму што даныя па вобласці перакрываюцца лакатарамі Віцебска, Мінска і Гомеля.

У Беларусі на гэтым этапе працуе толькі адзін імпартны лакатар, які размешчаны ў Гомелі. «Уся астатняя сетка ў нас прадстаўлена сучаснымі доплераўскімі метэаралагічнымі лакатарамі расійскай вытворчасці. Распрацавана праграмнае забеспячэнне, якое дае магчымасць нам ствараць стыкаваную карту радыёлакацыйную. Яна дазваляе бачыць развіццё небяспечных і неспрыяльных з’яў, звязаных з канвектыўнай воблачнасцю (гэта навальніца, град, дождж, лівень, шквалы, якія развіваюцца ўжо на подступах да рэспублікі). Мы бачым тэрыторыю ад Калінінграда да Смаленска і Бранска», — сказала Святлана Кузьміч.

Паводле слоў першага намесніка начальніка Белгідрамета, важным напрамкам з’яўляецца і радыяцыйны маніторынг. "Маючы сваю Беларускую АЭС, мы развіваем, акрамя ўсяго іншага, яшчэ і праграмна-апаратныя комплексы па радыяцыйным маніторынгу. У Белгідрамеце функцыянуе сумесны праграмна-апаратны комплекс, распрацаваны ў рамках праграмы Саюзнай дзяржавы. Ён дае магчымасць не толькі акумуляваць усю інфармацыю ў сетцы назіранняў за радыяцыйным фонам. Але яшчэ і разлічваць, прагназаваць развіццё далейшай абстаноўкі ў выпадку нейкай аварыі, — сказала Святлана Кузьміч. — З пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне наша сетка была пераведзена ў рэжым пачашчанага назірання для таго, каб мы разумелі і бачылі аператыўную абстаноўку, як яна складваецца менавіта ў зоне дзеяння Чарнобыльскай АЭС".

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».