Вы тут

Магілёўскія судэксперты ўстанавілі, што знойдзеным астанкам болей чым 70 гадоў


У канцы сакавіка падчас будаўнічых работ непадалёк ад Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі на скрыжаванні вуліцы Тані Карпінскай і Медыцынскага завулка была знойдзена вялікая колькасць касцяных астанкаў. Іх даследавалі медыцынскія судовыя эксперты ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці.


— У рамках судовай медыка-крыміналістычнай экспертызы было даследавана больш за 3 600 астанкаў — рэбры, чэрапа, трубчастыя косткі, пазванкі і гэтак далей, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік гэтага упраўлення Ірына Рачкоўская. —Устаноўлена, што яны належаць не меней чым 124 чалавекам, а даўнасць пахавання складае больш чым 70 гадоў. На некаторых касцяных астанках судовыя эксперты выявілі сляды, як яны мяркуюць, хірургічнай аперацыі. У прыватнасці ампутацыі канечнасці. Назначана яшчэ адна экспертыза касцяных астанкаў, якія былі знойдзены пазней на гэтай жа тэрыторыі.

Па дадзеным факце Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.