Вы тут

Школьнікі спрабавалі збегчы з заняткаў праз акно на другім паверсе


У інтэрнэце з’явілася відэа са сталічнай школы № 132, дзе пад вокнамі будынка ляжыць падлетак, паведамляюць «Минск-Новости».


Фота: sch132.minsk.edu.by

Паведамляецца, што хлопчыка скінулі з другога паверха. Аднак звесткі аказаліся ілжывымі. Паводле інфармацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна, раніцай два шасцікласнікі паспрабавалі ўцячы з заняткаў. Пакінуць школу праз цэнтральны ўваход ім не ўдалося, таму хлопцы вырашыліся на ўцёкі праз акно прыбіральні на другім паверсе. У аднаго ўцекача скачок быў удалым, а таварыш зламаў нагу.

Па гэтым факце праваахоўныя органы праводзяць праверку, пацярпеламу аказваюць меддапамогу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».