Вы тут

У Магілёве абмеркавалі пытанні захавання нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны


Семінар на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы сабраў больш чым 30 спецыялістаў клубных устаноў, якія курыруюць нематэрыяльную гісторыка-культурную спадчыну. 


— Дырэктар нашай установы Алег Хмялькоў адзначыў важнасць і актуальнасць работы, якой займаюцца адказныя за гэты кірунак работнікі культуры, — паведаміла вядучы рэдактар абласнога метадцэнтра НТ і КАР Крысціна Башарымава. — Ён звярнуў увагу на неабходнасць больш актыўна прасоўваць нематэрыяльна-культурную спадчыну Магілёўскага рэгіёна і, па магчымасці, спрабаваць некаторыя аб’екты выводзіць на ЮНЕСКА. Удзельнікі семінара абмеркавалі ход выканання плана мерапрыемстваў па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны, работу Дамоў і Цэнтраў рамёстваў па захаванні і папулярызацыі народных традыцыйных промыслаў, закранулі тэму пераемнасці элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Песні традыцыйнага вясельнага абраду Хоцімскага раёна, вёска Клін» і «Мясцовы стыль песень народна-апавядальнай лакальнай традыцыі міжрэчча Сожа і Проні вёсцы Галавенчыцы Чавускага раёна», разгледзелі іншыя пытанні. Вельмі цікавым было выступленне загадчыцы кафедры музычнай і эстэтычнай адукацыі, намесніка дэкана МДУ ім. А. Куляшова Юліі Аленьковай, якая расказала аб ролі традыцый народнай творчасці ў выхаванні новага пакалення. Удзельнікі абмяняліся вопытам работы ў вырашэнні праблемных момантаў, звязанымі з элементамі нематэрыяльна-культурнай спадчаны, і разгледзелі прапановы аб перспектыўных формах іх захавання. 

Знамянальна, што вось ужо на працягу 85 гадоў існавання Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы клубная дзейнасць займае годнае месца ў галіне культуры і мастацтва.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».