Вы тут

Дэлегацыя Магаданскай вобласці наведала Гомельшчыну


Паўднёва-усходні рэгіён Беларусі з працоўным візітам наведалі прадстаўнікі ўлады і дзелавых колаў Магаданскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Перспектыўныя сферы супрацоўніцтва паміж беларускім і расійскім рэгіёнамі ў самых розных сферах абмеркавалі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і губернатар Магаданскай вобласці Сяргей Носаў. 


Актыўнае ўзаемадзеянне Гомельшчыны і Магаданскай вобласці намецілася ў лістападзе мінулага года. У Маскве кіраўнікі рэгіёнаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Ужо тады была акрэслена зацікаўленасць у пастаўках у Магаданскую вобласць беларускіх прадуктаў харчавання і не толькі. У адказ расійскі рэгіён прапанаваў пастаўляць на беларускі рынак марскія біярэсурсы. 

На цяперашняй сустрэчы кіраўнікоў беларускага і расійскага рэгіёнаў на Гомельшчыне прапрацаваны канкрэтныя крокі ўзаемадзеяння ў эканамічнай, сацыяльнай і турыстычнай сферах. 

Як нагадаў падчас сустрэчы старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, рэгіёны Расійскай Фэдэрацыі — вядучыя партнёры для Гомельшчыны. На расійскі рынак сваю прадукцыю пастаўляюць амаль 600 прадпрыемстваў паўднёва-ўсходняга беларускага рэгіёна. Экспарт Гомельшчыны наладжаны ў 70 рэгіёнаў РФ. Для расійскіх партнёраў Гомельская вобласці прывабна як рэгіён буйных прамысловых вытворчасцяў. Ужо сёння Гомельшчына гатова прапанаваць ў Магаданскую вобласцю — пастаўкі малочна-мясной прадукцыі, кандытарскіх вырабаў. У плане супрацоўніцтва — перспекыўныя пастаўкі сельгас машын і агрэгатаў. 

— У Магаданскай вобласці невялікая ўдзельная вага сельскай гаспадаркі. Але ёсць фермеры, якія займаюцца вытворчасцю, перапрацоўкай і продажам сваёй прадукцыі. І тут мы гатовы прапанаваць тэхніку «Гомсельмаша» для фермерскіх гаспадарак і навясное абсталяванне, якое вырабляецца на гомельскіх прадпрыемствах, трактары на гусенічным хаду, — звярнуў увагу Іван Крупко. — Асноўнае пытанне павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння паміж нашымі рэгіёнамі — адсутнасць прамых чыгуначных зносін. Але выйсце ёсць — дастаўляем грузы чыгуначна-водным паведамленнем да порта Магадан, пераважна праз Уладзівасток. Таму гатовыя прадумаць лагістыку, каб нашы прадукты былі максімальна даступныя, — дадаў кіраўнік Гомельскага рэгіёна.

Бакі дамовіліся аб стварэнні працоўнай групы, якая зоймецца развіццём шляхоў узаемадзеяння.

— Узаемавыгадныя пастаўкі могуць знізіць выдаткі па лагістыцы. Упэўнены, што будуць знойдзены ўзаемапрымальныя рашэнні ў гэтым пытанні. Гэта паказваюць папярэднія падлікі. Можам наладзіць сустрэчныя патокі мяса-малочнай і рыбнай прадукцыі, — акрэсліў кірункі міжрэгіянальных кантактаў губернатар Магаданскай вобласці Сяргей Носаў.

Між тым ў Гомельскім аблвыканкаме канкрэтныя шляхі рэалізацыі і дарожную карту ўзаемадзеяння былі абмеркаваны падчас сумеснага міжурадавага пасяджэння рабочай групы па развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Магаданскай вобласцю. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў і губернатар Магаданскай вобласці Сяргей Носаў падпісалі Пагадненне паміж Урадам Беларусі і Урадам Магаданскай вобласці і Пратакол чацвёртага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Магаданскай вобласці.

— Усе прапановы мы накіруем праз Пасольства. У адказ чакаем інфармацыю па патрэбам, каб стварыць вытворчы і перспектыўны планы. А далей — больш шчыльнае ўзаемадзеянне, — зазначыў Аляксей Багданаў.

Па выніках сустрэчы губернатар Магаданскай вобласці Сяргей Носаў зрабіў акцэнт на тым, што ўзаемадзеянне з Беларуссю — прынцыпова важная тэма. 

— Калі жадаем дасягнуць поспеху, павінны працаваць сістэмна. Таму важна праводзіць рэгулярныя сустрэчы удзельнікаў працоўнай групы, — прапанаваў кіраўнік расійскага рэгіёну.

Між тым падчас візіту на Гомельшчыну прадстаўнікі дэлегацыі Магаданскай вобласці азнаёмілася з турыстычным патэнцыялам беларускага рэгіёну, ацанілі прапановы аказання санаторна-курортных паслуг. Расійскія госці наведалі знакавыя месцы памяці Гомельскай вобласці. Сярод іх — мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка» і памятны знак ахвярам, расстраляным нямецка-фашысцкімі карнікамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чонкаўскім лесе. 

— Вельмі важныя для нас культурныя абмены, турызм. Гэта нават больш важна, чым усё астатняе. Мы прыйшлі да высновы, што дзеці і дарослыя павінны не проста адпачываць, але і глядзець аб’екты, якія беражліва захоўваюцца ў Беларусі — помнікі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне і генацыду беларускага народа, каб лепш разабрацца ў падзеях, якія адбываюцца сёння, — у размове з журналистамі адзначыў губернатар Магаданскай вобласці Сяргей Носаў.

Як вядома, ужо гэтым летам у Беларусь на адпачынак прыедзе першая група магаданскіх школьнікаў. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.